Старонка:Paltava.pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

Складаў, няведамы людзям,
Калі і слынь яго не знала;
Чаму не з дзеўчаю душой
140 Яна любіла конны строй,
Ваяцкі звон літаўраў, клікі
Прад бунчуком і булавой
Яго, Украіны ўладыкі.

Багаты, знатны Качубей,
Даволі ёсць яго людзей.
Сваю абмыць ён можа славу,
Падняць ён можа ўсю Палтаву;
Раптоўна срэдзь яго харом
Набегчы можа ён, як гром,
150 І помстай бацькі ліхадзею
Ён можа вернаю рукой
Ўсадзіць... ды намысел не той
Хвалюе сэрца Качубею.

Была то цяжкая пара,
Калі Расія ў змогах сілы,
Яшчэ разгортваючы крылы,
Мужнела з геніем Пятра.
Суровы быў у справе славы
Настаўнік дан ёй. Не адзін
160 Урок нягаданы, крывавы
Задаў ёй шведскі паладзін.
Але ў іспытах доўгай кары
Акрэпла Русь, знёсшы удары.
Так цяжкі молат на свой лад,
Б'ючы шкло ў друз, куе булат.

Вянчаны славаю бясплоднай,
Над багнай Карл ступаў халоднай,
Ён шоў вайною на Маскву
І гнаў расійскія дружыны,
170 Як гоніць віхар пыл даліны
І хіліць пыльную траву.
Ён шоў дарогай, дзе ў дні нашы
Больш сільны вораг кінуў след,