Старонка:Paltava.pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

На ўзгорках, прыпыніўшы рэў,
Глядзіць гармат галодных зеў.
І вось раўніна ажывае.
Дзесь далеч грымнула «ура»:
Палкі загледзелі Пятра.

Ён праімчаўся прад палкамі,
Магутны, радасны, як бой,
Ён поле паядаў вачамі.
Нясліся ўслед за ім гурмой
210 Гнязда Пятрова арляняты -
У зменах, лёс чым так багаты,
У справах царства і вайны
Яго сябры і пестуны:
І Шарамецеў, друг паходны,
І Брус, і Боур, і Рэпнін,
І шчасця балаўнік бязродны,
Як уладарны царскі сын.

І перад сініі радамі
Сваіх гартованых дружын,
220 Нясёны вернымі слугамі,
У гушцы, бледзен, нерушым,
У болях раны Карл з’явіўся.
Яго ваякі шлі за ім.
Ён ціха ў думу углыбіўся,
І зрок збянтэжаны адбіў
У ім нязвыклае ўзрушэнне.
Здалося, Карла прывадзіў
Жаданы бой у недаўменне…
І раптам — слабы ўзмах рукі:
230 На рускіх рушыў ён палкі.

І з імі царскія дружыны
Сышліся ў дыме срэдзь раўніны;
І грымнуў бой, Палтаўскі бой!
Пад градам куль, агнём разлітым,
Жывой людской сцяной адбіты,
За паўшым строем свежы строй
Штыкі змыкае. Цяжкай лавай
Налёты конніцы рухавай