Старонка:Paltava.pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Ён стогне, просіць аб сцаленні.
Плады турбот, вайны, трудоў,
Хірлявасць, болесці і жалі —
Ганцы ўжо смерці — прыкавалі
Яго к пасцелі, і гатоў
Ён хутка тленны свет пакінуць.
І ён звычай святы ўжо чыніць,
Ён архіпастыра заве
К пасцелі мнімае канчыны,
20 І на хітрэцкія сівіны
Алей таемнічны плыве.

Ды час ішоў. Масква дарэмна,
Гасцей чакаючы нядрэмна,
Срэдзь воражых старых магіл
Хаўтуры шведам ладзіць тайна.
Раптоўна Карл змяніў ухіл
І перанёс вайну на Ўкрайну.

І дзень прышоў. Устаць пара.
Мазепа, страднік той пахілы,
Той труп жывы, што, як мара,
30 Ужо ступаў на край магілы,
Стаў грозным ворагам Пятра.
Цяпер ён жвавы, прад палкамі
Паводзіць гордымі вачамі,
Махае шабляй — і к Дзясне
Ён на кані праворна мкне.
Так хітры кардынал, сагнёны
Турботай, цяжкасцю гадоў,
Здабыўшы папскую карону,
40 Стаў молад, крэпак і здароў.

І весць на крыллях паляцела.
Украйна глуха зашумела:
«Ён перайшоў, ён здраднік стаў!
Ён Карлу свой бунчук аддаў,
Пад ногі кінуў». Агонь пыша,
Плыве крывавая мара
Вайны народнай.
Хто апіша