Старонка:Paltava.pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Твой зрок забойцам рукі звяжа,
Адвесці можаш ты тапор.
Малі — і гетман слова скажа:
Ты для яго забыла двор
І чэсць і Бога.

Дачка

Што са мною?
Айцец... Мазепа... смерць — з мальбою,
І маці ў замку тут мая...
380 Ці розум страціла свой я?
Ці гэта мары?

Маці

Бог з табою,
Не, не — не мары і не здань.
Няўжо не ведаеш — ты ж глянь,—
Што бацька, крыўдаю зацяты,
Ганьбы дачкі свае не знёс
І, помсты прагнасцю узняты,
Цару на гетмана данёс —
Што ў катаваннях сам, нявінны,
390 Прызнаўся ў намысле злачынным
Ў стыду і праз паклёп пусты,
Што ён, ахвяра праваты,
Мазепе выдан галавою,
Што прад вайсковай Грамадою,
Калі Ўсявышняга рука
Яго ад кары не заслоніць,
Над плахай сёння голаў склоніць,
Што тут пакуль што бедака
У вежы томяць.

Дачка

400 Божа, Божа!..
Няшчасны, бедны мой айцец! —
І дзеўча падае на ложа,
Як раптам падае мярцвец.

Стракоцяць шапкі. Сцягі веюць.
Б'юць бубны. Скачуць сердзюкі,