Старонка:Paltava.pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

Гатова ўсё: у перамовах
Са мной абодва каралі,
І можа я ў баях суровых
Пастаўлю трон свае зямлі.
Сяброў я маю за сабою:
Княгіню Дульскую, а з ёю
Заруку дзвюх яшчэ галоў.
Яны мой план к канцу прыводзяць.
Праз рукі іх ка мне даходзяць
80 Наказы, пісьмы каралёў.
Прызнанне важнае, нябога.
Давольна ты? Твая трывога
Ці уляглася?

Марыя

Мілы мой!
Ты будзеш цар зямлі сваёй!
Тваім сівінам так прыгожа
Карона прыйдзецца.

Мазепа

Пастой!
Не ўсё прыйшло, і ўсё быць можа,—
Дзе кіне след нага мая?..

Марыя

Каля цябе няма мне страху:
90 Ты так магутны!.. Знаю я,
Ты споймеш трон.

Мазепа

А калі плаху?

Марыя

З табой на плаху, калі так:
Цябе ж кахаю, сам ты знаеш...
Ды не: ты ўлады носіш знак.

Мазепа

Я люб табе?