Старонка:Paltava.pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

Песня другая

Мазепа хмур. Адум яго
Трывожаць мары чорным роем.
Марыя з ласкай, з непакоем
Глядзіць на гетмана свайго,
Шчакой прынікшы да каленяў,
Каб сум пяшчотамі суняць.
Дарма: панурых яго ценяў
Яе каханню не сагнаць.
Не кранут ён яе адданнем,
10 Няўважна ў дол утупіў зрок,
І ёй на ласкавы папрок
Нямым адказвае маўчаннем.
Пачуцці лепшыя яе
Зняважыў ён. Яна ўстае
І кажа з гнеўным хваляваннем:

«Паслухай, гетман: для цябе
Забыла я пра ўсё на свеце,
Каханню верная, кляцьбе,
Адно і мела я на мэце:
20 Тваё каханне. З-за яго
Я шмат утраціла чаго,
Ды ні аб чым я не шкадую.
Ты помніш — ноч? У той цішы
Спазнаў ты жонку маладую...
Хіба ж не кляўся мне, скажы?
Чаму ж мяне ты не кахаеш?»

Мазепа

Мой друг, несправядліва ты,
Пакінь вар'яцтва чмут пусты —
Дарма сама сябе згрызаеш.
30 Не, душу палкую тваю
Хвалююць, асляпляюць здрады.
Марыя, вер: цябе люблю,
Кахаю болей славы, ўлады.

Марыя

Няпраўда: мне ты кажаш казкі —
Раней былі мы неразлучны,