Старонка:Paltava.pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

Там, за парогамі Дняпра,
Пужаюць вольную ватагу
Самадзяржаўнасцю Пятра.
Мазепа ўсюды зазірае
410 І пісьмы шле ад краю ў край,
Пагрозай хітра падымае
Ён на Маскву Бахчысарай.
З ім польскі круль інтэрас мае,
З ім і ачакаўскі паша,
У станах Карл і цар. Не знае
Граніц праступная душа.
Ён думкай думку развівае,
Вярней рыхтуючы удар.
У ім не слабне воля злая,
420 Неўгаманім праступны жар.

Ды як ён дрогнуў, як ускочыў,
Калі прад ім раптоўна ў вочы
Нібы скаціўся гром. Яму,
Расіі ворагу таму,
Вяльможы рускія прыслалі
Ў Палтаве пісаны данос,
І замест праведных пагроз,
Як той ахвяры, спачувалі.
Цар, заклапочаны вайной,
430 Данос той лічачы маной,
Яго пакінуў без увагі,
І сам ён Юду суцяшаў
Ды злобу шумам карнай плягі
Надоўга сцішыць абяцаў.

Мазепа ў болесці прытворнай
Цару шле голас свой пакорны:
І знае Бог і бачыць свет —
Ён, бедны гетман, дваццаць лет
Цару служыў душою вернай,
440 Яго шчадротаю нязмернай
Асыпан, высака паднят...
Бязглузда, слепа зло людзіны!..
Ці ж ён пры дзверах дамавіны
Пачне учынкі чорных здрад