Старонка:Paltava.pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

Як шкло, булат яго блішчыць,
370 Мяшок за пазухай бразчыць,
Не спатыкнецца конь імклівы,
Бяжыць, памахваючы грывай.

Чырвонцы — помач для ганца.
Булат — пацеха малайца,
Імклівы конь — пацеха зноў жа,
Ды шапка для яго дарожай.

За шапку ён пакінуць рад
Каня, чырвонцы і булат.
Аддасць ён шапку толькі з бою,
380 Ды й то з удалай галавою.

Чаму ён шапкай даражыць?
Таму, што ў ёй данос ляжыць.
Данос на злога ліхадзея
Цару Пятру ад Качубея.

Гразы не чуючы, між тым,
Не патрывожаны нічым,
Мазепа здрайства не спыняе.
З ім разам езуіт, і ён
Мяцеж народны учыняе
390 І хісткі суліць яму трон.
У цьме начной, у тайным зборы
Вядуць яны перагаворы
І здраду цэняць між сабой.
Складаюць цыфр універсалаў,
Гандлююць царскай галавой,
Гандлююць клятвамі васалаў.
Сюды ў палац якісь дзядок,
Жабрак таемны, скулься ходзіць,
І Орлік, гетманаў дзялок,
400 Яго прыводзіць і выводзіць.
Усюды сеюць тайна муць
Яго падкупленыя слугі:
На Дон яны ў казаччы кругі
Мяцеж з Булавіным нясуць:
Там абуджаюць орд адвагу;