Старонка:Nemanau dar 1913.pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

як ён прыехаў у сяло і спыніўся у лясьніка, што жыў тут на каморы. Праўда, і бачыць было не так то зручна, бо ўсякі знае, што камора, дзе жыў лясьнік, стаяла трохі на атшыбі, там, дзе вуліца села пераходзіць у тры дарогі, так што зьява гэтага старога незнаёмага пана ў зялёным капелюшы с пяром зьдзівіла ўсё сяло. На што ўжо сталая старая цётка Магда, каторую, здавалася, нічога на сьвеці не магло зацікавіць, і тая вышла на вуліцу і, прыпершыся каля слупа варот, доўга агледала пана, залажыўшы рукі пад хвартух. Маладзіцы, несучы ваду на каромыслах, так сама правадзілі вачамі каморніка, як толькі міналі яго, каб лепш разглядзець. Каб гэты пан азірнуўся у той канец, аткуль ён стаў ісьці, то ён абачыў бы селян, каторые то тут, то там стаялі кучкамі і аб чым то гаманілі, паказваючы на яго асобу.

— Хто гэта? Каморнік ці што? — пытаў Казімір Жыбуль, падходзючы да аднэй кучкі.

— Каморнік, — атказывалі селяне.

— Што-ж ён мае тут рабць? — Ды на гэта пытаньне ніхто ня мог даць толкам атказу, а калі і гаварылі, чаго прыехаў сюды каморнік, то непрыменна ўстаўлялі у сваю гутарку, «мо», але такая гутарка не магла мець характэра на пэўна вядомага.

— Відаць, што будзе марыць тут негдзе блізка, — сказаў Мацей Дворны.

— Чаму блізка? — спытаў яго адзін с селян.

— 4 —