Гэта старонка не была вычытаная
Нёманоў дар.
I.
Уся гэта каша заварылася посьле таго, як сюды прыежджаў стары скарбовы каморнік са сваімі струмэнтамі. Рабілася гэта вясной, скора па Вялікадні.
Я добра памятую, як гэты пан ішоў праз сяло. Дзеці цэлай чарадой шлі за ім праз усю вуліцу, бо такая фацэтная хфігура тут зьяўлялася яшчэ першы раз. Гэто быў стары пан, якіх цяпер мала дзе сустрэнеш. Доўгіе сівые вусы, спушчэные трохі к нізу, прыдавалі строгі выраз поўнаму твар пана каморніка. Круглае пуза так далёка выдавалася ўперад, што пэўне пан не бачыў за ім сваіх кароценькіх ножэк. Усякаму, хто пазіраў на пана, здавалася, што ён не ідзе, а нейк пасовываецца, як бочка на калёсцах. І то яшчэ было цікава, што гэтага пана ніхто не чэкаў сюды і ніхто праве не бачыў,
— 3 —