Старонка:Na rostaniah 1.pdf/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Лабановічу, калі ў яго чарцы заставалася недапітая гарэлка, ён таксама казаў:

— А яшчэ ліцвін!.. Ну, які-ж ты пасля гэтага ліцвін — Пан падлоўчы з дакорам пазіраў у вочы настаўніку: — Не псуй ты мне, братка, кампаніі!

Калі-ж гэты аргумент не памагаў, то пан Баранкевіч прыводзіў другі:

— Ты лепш, браток, падашукай маю жонку, але не ашуквай мяне за чаркаю гарэлкі.

Трэці аргумент, самы моцны і ўжо самі апошні, быў такі:

— Пі! Пі, кажу, бо далі-бог вылью за каўнер!

Гаварыў падлоўчы Баранкевіч найбольш добраю беларускаю моваю. І трэба адзначыць, што ён ні ў якім разе не быў п’яніца, ён проста любіў выпіць «з добрымі людзьмі», а сам адзін і чаркі не выпіваў. Але і ў кампаніі «добрых людзей» ніколі не перабіраў меры. У яго была тут пэўная граніца, якой ён ніколі не пераступаў і за якую яго нельга было вывесці ніякімі сіламі. Што-ж тычыцца яго ліцвіналюбства, дык яно яшчэ выяўлялася і ў тым, што ён вельмі любіў літоўскія калдуны. І гэтых калдуноў, як запэўняў пан падлоўчы, ён з’еў аднойчы сто сорак штук.

— Разумеецца, пры гарэлцы, — дадаваў пры гэтым Баранкевіч.

Першы раз Лабановіч зайшоў да падлоўчага вечарам таго-ж самага дня, калі хадзіў гуляць на чыгунку.

Баранкевіч спаткаў суседа-настаўніка прыветна і павёў яго ў чыстую палавіну дома, дзе ён звычайна прымаў гасцей. Пакой быў прасторны, чысты, акуратна выбелены. Каля аднае сцяны стаяла канапа і вялікі просты стол каля яе, засланы белым настольнікам. На невялічкім століку недалёка ад канапы стаяла скрыначка, музычны струмант, якую падлоўчы і пускаў ў работу, каб забавіць гасцей. Апроч яшчэ аднае канапкі каля другой сцяны і некалькіх простых крэслаў, у пакоі гэтым больш не было нічога, і ён выглядаў пуставата.

— Сядайце, паночку, — папрасіў Баранкевіч госця і патрактаваў яго моцнаю папяросаю.

Гаспадар і госць разгаварыліс, прычым пан падлоўчы быў першы чалавек тут, ад якога Лабановіч пачуў доб-