Старонка:Na rostaniah 1.pdf/40

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Мінуўшы яшчэ колькі слупоў, настаўнік мог пазнаць, што гэта была кабета, і ён перастаў ёю цікавіцца, а пачаў разглядаць лес і балоты побач дарогі, мосцікі, рачулкі і ўсё, што больш-менш кідалася ў вочы. Настаўнік зусім забыўся аб тым, што яго перш так зацікавіла, звярнуў на гэта ўвагу толькі тады, калі між ім і тым, хто ішоў яму на спатканне, была адлегласць толькі ў два слупы. Цяпер 1н заўважыў, што гэта была высокая, стройная дзяўчына, вельмі добра, нават з густам адзетая.

Дзяўчына здалёк колькі разоў бачліва акідвала поглядам незнаёмага маладога хлопца, а падышоўшы бліжэй, апусціла вочы. Лабановіч таксама не лічыў далікатным разглядаць яе. Але як толькі яны параўняліся, дык зірнулі адно на аднаго, і погляды іх спаткаліся. Незнаёмая дзяўчына, як-бы спалохаўшыся, зноў борздзенька апусціла свае чорныя, як смоль, вочы. Лабановіч, зблізку ўбачыўшы яе твар з бліскучымі прадаўгаватымі вачамі, злёгку здрыгануўся: дзяўчына была незвычайна прыгожая. Прайшоўшы крокі тры-чатыры, Лабановіч азірнуўся, каб яшчэ раз глянуць на яе. Тое самае зрабіла і зацікавіўшая яго дзяўчына. Яна, мусіць, не спадзявалася выдаць сябе такім чынам, і з губ яе сма сабою збегла прыемная і павабная ўсмешка, пасля чаго дзяўчына пайшла шпарчэй і ўжо не аглядалася.

Лабановіч, як прычараваны, стаяў колькі хвілін і ўсё пазіраў на яе. Яму было прыемна, нейкая радасць разлівалася ў крыві. Ён пайшоў далей, думаючы аб гэтай незнаёмай дзяўчыне. Яе чорныя вочы, белы твар і гэта чароўная ўсмешка так і стаялі перад ім, як намаляваныя. "Хто-ж-бы гэта была такая?" - пытаў ён сябе. Гэта, напэўна, з будкі, тая дзяўчына, аб якой казала яму бабка. Відаць, яна ішла ў вёску да крамніка, каб купіць чаго. "Трэба было, - думаў ён, - пазнаёміцца і правесці яе да вёскі". Ён пачынаў наракаць на сябе за сваю нясмеласць. Іншы на яго месцы знайшоў-бы дваццаць зачэпак, каб звярнуцца да яе далікатна і проста і такім чынам пазнаёміцца, супраць чаго яна, напэўна, нічога не мела-б.

Узважыўшы ўсё за і супраць, Лабановіч прышоў да пераканання, што ён зрабіў добра, не зачапіўшы дзяўчы-