Старонка:Na rostaniah 1.pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

- Чаго-ж ты, Лар'ён, смяешся?

- Не знаю, што казаты.

А адзін палешучок, які ўвесь час сядзеў моўчкі, запытаў настаўніка:

- Чаму ты ўсё пытаеш, як мы завямося?

Малады настаўнік стараўся, наколькі мог, бліжэй падысці да дзіцячай душы, заслужыць давер'е вучняў. Іх часта грубаватыя выхадкі ці звароты непасрэдна да яго ён прапускаў між вушэй, ведаючы той грубы асяродак, з якога яны вышлі, і маючы на ўвазе, што з часам усё гэта згладзіцца непрыметна, само сабою, пад уплывам школьнага парадку і ладу, які будзе залежаць, галоўным чынам, ад яго самога. Усе іх памылкі ў гэтым сэнсе ён стараўся выправіць і адзначыць так, каб не пакрыўдзіць і не ўразіць чулае дзіцячае сэрца.

Першыя крокі былі зроблены. Дзеці разварушыліся, павесялелі і вышлі з таго стану замкнёнасці, у якім яны яшчэ так нядаўна былі. Лабановіч, крыху пагутарыўы, пусціў іх на пераменку. А гэтым часам пад'ехаў і а. Кірыл. Зайшлі ў пакоік настаўніка пагутарылі пра сёе-тое, пакуль пазбіраліся дзеці. Айцец Кірыл зараз-жа сабраўся і разам з настаўнікам пайшоў у школу. Там ён, не затрымліваючыся, адправіў кароткі малебен, сазаў невялічкае казане дзецям, у якім клікаў іх да навукі, да паслушэнства і, пажадаўшы здароўя і разумення, даў пацалаваць крыж і акрапіў іх святой вадою.

Пасля малебну настаўнік сказаў вучням перадаць сваім таварышам, каб заўтра ўсе прыходзілі ў школу, і пусціў іх дадому.

З вясёлым шумам і крыкам выбеглі дзеці на вуліцу, напаўняючы яе звонкімі галасамі, і рассыпаліся па хатах. На сваім ўласным вопыце пачулі яны. Што школа і настаўнік далёка не такія страшныя, як гэта складалася ў іх галаве.

Айцец Кірыл адмовіўся застацца выпіць чаю на дарогу, бо дзень кароткі, а дарога паганая. На развітанне папрасіў ён Лабановіча выкладаць закон божы, бо яму далёка ездзіць сюды.

- А наконт... пенсіі мы пагодзімся, падзелім яе без крыўды.