Старонка:Na rostaniah 1.pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ручыцца за тое, што мы не памыляемся? Гэтым і тлумачыцца той факт, што розныя правадыры, якія захоплівалі жарам свайго пераканання людскі натоўп і вялі яго за сабою, — вялі толькі да тае граніцы, ад якой пачыналіся перашкоды. Натоўп не разумеў гэтых першкод, адольваць іх у яго не было ахвоты. На гэтым пункце вынікалі непаразуменні. Правадыр з гарчэчаю ў сэрцы казаў: «О, сляпы, нікчэмны натоўп, статак жывёлін!» А натоўп крычаў: «Ты — ашуканец! Пабіць цябе каменнямі!»

Ужо колькі разоў паглядаў настаўнік на гадзіннік, думаючы, ці не пара яму ў школку.

Праўда, сёння толькі пачатак, толькі збор дзятвы: ён пакуль што азнаёміцца і зробіць запіс у журнал. Усё-ж-такі на сэрцы будзе спакайней: будуць зроблены хоць сталыя крокі да работы.

А дзеці, крыху асвойтаўшыся, пачыналі гусці смялей і весялей. Часамі чулася іх беганка па лаўках, смех і крыкі. Некаторыя ціхенечка падыходзілі да дзвярэй кватэры настаўніка і з найвялікшаю цікавасцю заглядалі ў шчылінкі. Таксама забягалі яны і ў кухню, нібыта напіцца вады. Яны баязліва тапталіся, азіраліся, а некаторыя паціху пыталі ў бабкі:

- А што, бабка, ён сярдзіты?

І калі Лабановіч паказаўся ў кухні, яны, як мышы, загледзеўшы ката, кінуліся наўцёкі.

Старожка залілася вясёлым доўгім смехам: яе вельмі насмяшылі дзеці і іх страх перад настаўнікам. Яна пераказала Лабановічу, як распытвалі пра яго учні, паціраючы свае вушы, як-бы раней пагадзіўшыся з тым, што іх будуць круціць.

У школьнай зале вучняў было дзесяткі два. Як толькі з'явіўся там Лабановіч, яны завілі з усіх канцоў школы і цясней збіліся ў гурт, як спалоханыя авечкі, і ўжо адтуль пазіралі на свайго настаўніка, як на якое дзіва. Значна большая частка іх былі новыя. Усе вучні былі абуты ў лапці, насілі, як і старыя палешукі, суконныя сіткі, чорныя або светлыя. Грудзіны, як і ў бацькоў, былі расхлістаны.

Настаўнік павітаўся, адказ на прывітанне далі колькі хлопчыкаў, якія ўжо вучыліся ў школцы.