Старонка:Na rostaniah 1.pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— Ці мала на свеце дурняў? — зноў дадаў а. Кірыл. Матушка вяла сваё:

— Ну, то што? Хіба жаніхам свіней не падкладаюць?

— Гэта было-б не па-хрысціянску.

— Затое-ж па-кавалерску.

— З паліцыяй мець справы небяспечна, — зазначыў а. Кірыл.

— Глуш там у вас, вучыцелька!

— Усе вы, панове, у глушы жывеце, а глушы баіцеся. І ў глушы людзі жывуць. Мне, матушка, нават падабаецца такая глуш.

— Праўда, у пана падлоўчага дочкі падрастаюць, — гнула матушка сваю лінію, — і кажуць, старэйшая вельмі прыгожая, ужо зусім паненкаю выглядае.

— Не ведаю: не быў у іх.

— Што гэта вы так мала паненкамі цікавіцеся?.. О, хітруеце вы, вучыцелька!

— Ёсць тут цікавіцца чым, — зноў буркнуў а. Кірыл.

Матушка ўстала, узяла папіросы, сама закурыла і гасцей патрактавала. Айцец Кірыл не курыў, але набіваць папяросы любіў, і цяпер узяўся за гэту работу.

У пакой увайшла служанка — паляшучка, крэпкая чырвонашчокая дзяўчына.

— Да вас, бацюшка, Апанас Каваль прышоў; просіць хворую прычасціць.

— Хто ў яго хворы?

— Жонка.

— Скажы, зараз іду, — сказаў а. Кірыл. — Я скора вярнуся — тут блізка, а вы, калі ласка, пачакайце мяне, — звярнуўся ён да гасцей.

Айцец Кірыл надзеў цёплую расу, узяў крыж і ўсе патрэбныя рэчы і вышаў.

— Эх, папоўская служба! — уздыхнула матушка: — Нават і адпачыць няма калі. А ён слабы, хворы, ногі чуць цягае. Народ у нас, вучыцелька (слова „вучыцелька“ матушка выводзіла ласкальна ад „вучыцель“), цельшынцы зусім іншыя людзі. А нашых вам ніхто не пахваліць. Вы ведаеце такое здарэнне? Айцец Кірыл — гэта ўжо гады два таму назад — быў на сенакосе. Распусціў сена, сушыць. А едзе