Старонка:Moj dom 1946.pdf/73

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

І Мінск, як труп, адны руіны,
Дзе ў мёртвых сценах вецер свішча,
А топаль, волат-сіраціна,
Стаіць на варце папялішча.

Ды горад мы з руін падымем,
Успыхне радасць зноў над краем,
І песняра святое імя
Навекі ў сэрцы захаваем.

14-15/IV-1945 г.