Старонка:Moj dom 1946.pdf/59

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

57 МАЕ МАРЫ

Прысвячаю М. Д. М.

Далёка мы ад роднае зямлі,
Над намі неба высіцца другое.
А дожджыка хоць як тут не малі,
Ён не спадзе крыштальнаю слязою.

Разлучаны мы з берагам сваім,
З укладам прошлых дзён, з народам нашым.
На захад свой, як сіраты, глядзім
І п’ем разлукі горач поўнай чашай.

Кароткі час, а колькі ў ім падзей —
Не злічыш іх і не акінеш вокам!
А сэрца з кожным днём заве мацней
К разбураным сядзібам і валокам.

Я ведаю — прытулку там няма —
Зямля і край знявечаны без жалю.
Гаруе люд. Нямецкая чума
Крывавыя прыбіла там скрыжалі.

Шмат страчана, разгублена сяброў,
І дзе наш сын — не ведаем нічога,
Не ведаем ці жыў ён, ці здароў,
Куды яго скірована дарога.