Старонка:Moj dom 1946.pdf/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

Што душу мне громы ўзвяселяць,
І ўзрадуюць хмары мой зрок:
У чыстай прахладнай купелі
Не ўмыецца заўтра дзянёк.

І я ў засмучэнні і ў болю
Гадаю аб краю сваім,
І шмат-бы сказаў, ды даволі:
Мне смутак есць вочы, як дым.

1943 г.