Старонка:Mitskevich Vajavoda.pdf/2

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

Хоць цябе столькі летак
Я любіў палка гэтак,
І любіць, і цярпець буду здаля, —
40 Не любіў ён ніколькі,
Бразнуў золатам толькі,
Ты яму прадался без жалю.

Ён штовечара будзе
Песціць белыя грудзі,
З табой цешыцца ў пуху лябяжым,
Твае — мне на загубу —
Цалаваць шчочкі, губы
Будзе ён пацалункам уражым.
Я на коніку верным
50 Гэтым полем бязмерным
Сюды мкнуўся праз холад і слоты,
Каб вітаці ўздыханнем —
І ад’ехаць з жаданнем.
Добрай ночкі і доўгай пяшчоты!

Яна ўсё йшчэ як глуха;
Ён ёй шэпча на вуха
Тыя жальбы ці новы закляцці,
Аж прымлеўшы, без сілы,
Ручкай грудкі адкрыла
60 І ў яго патанула абняцці.

З казаком ваявода
Прыкуцнулі ля ўхода
І з-за пояса бралі набоі, —
Адсякалі зубамі,
Прыбівалі штамплямі
Жменю пораху й шроту удвое.

— Пане! — тут казак кліча, —
Нейкі чорт мною смыча,
Не магу той застрэліць дзяўчыны:
70 Як свой курак адводзіў,
Я ўздрыгнуў, як на лёдзе,
І сплылі на падпал дзве слязіны.

— Ціха!.. Кінь, хаме, кракаць!
Я наўчу цябе плакаць!
На! тут з порахам свежым машонку;