Старонка:Mitskevich Vajavoda.pdf/1

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

ВАЯВОДА

(Украінская балада)

З польскай — А. Міцкевіча

З-пад прысад агарода
Бледны ўбег ваявода
У палац свой са злосцю й трывогай,
Перад спальняю стануў,
У пасцель жонкі глянуў,
Глянуў там — і не ўбачыў нікога.

Ў дол патупіўшы вочы,
Ўвесь дрыжыць, штось мармоча,
Вусы тузае, думае дзіка.
Адышоў ад пасцелі,
Жудка зрэнкамі стрэліў,
Казака туж Навума паклікаў.

— Гэй, казача, ты, хаме,
Чаму ў садзе пры браме
Ні сабакі няма, ані стражы?!
Браць мне торбу барсучу
І янчарку гайдучу,
Цягні стрэльбу-гвінтоўку мне ўраз жа!
Ўзялі зброю — і ходу!..
20 Падцякліся к гароду,
Дзе альтана хавалася ў зеллі.
На дзярновым сядзенні
Штось бялеецца ў цені:
Там сядзела кабеціна ў белі.

Вочкі ручкай адною,
Закрывала касою,
Грудзі крыла рубком кашуліны,
А другой — памалу
Ад грудзей адпіхала,
30 Што ў калень яе кленчыў, мужчыну.

Той прыпаўшы к каленям,
Ёй казаў ў знемажэнні:
— Дык усё, што было, ўжо далёка!
І тваё уздыханне,
І тваё прывітанне
Заплаціў ваявода гатоўкай!