Старонка:Lucyna.Z kryvavych dzion.djvu/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

даліся патрыятычныя воклічы. Тады казакі выхапілі тупыя пікі і некаторых паадпіхалі, пасля чаго людзі, хоць і далі адпор жэрдкамі і каменнем, усё-такі рассыпаліся. Адны ўцякалі ў лес або на цвінтар, другія падаліся ў горад. Гэтых апошніх акружылі салдаты і, давёўшы да цэнтра горада, адпусцілі. Назаўтра ж губернатар выклікаў найбольш прыкметных маніфестантаў і зрабіў папярэджанне, каб не лезлі без патрэбы на ражон. З таго часу вязняў не везлі праз Мінск, а ўбочнымі дарогамі, стараючыся трымаць іх дзень прыезду ў вялікім сакрэце. Дванаццатага жніўня ўрачыста адзначалася гадавіна уніі Літвы з Польшчай. На набажэнства ў касцёле бернардынаў сабралася многа людзей. У гэты дзень была адменена нацыянальная жалоба, і ўсе апрануліся ў святочнае адзенне, якім перш за ўсё вызначаліся жанчыны. Пасля набажэнства праспявалі «Божа, што Польшчу». Людзі ў пераважнай большасці былі ўзрушаны, па многіх тварах цяклі слёзы расчулення, а можа, і прадчування блізкай буры, якая праз колькі месяцаў мелася разгуляцца над няшчасным краем і столькі сямейных ачагоў ператварыць у пажарышчы, у столькіх бацькоў забраць сыноў, у столькіх дзяцей — бацькоў! На наступны дзень, 29 лістапада (17 паводле старога стылю), а сёмай гадзіне раніцы, у кафедральным касцёле з нагоды паўстання 1831 года таксама адбылося патрыятычнае набажэнства. У гэты дзень навучэнцкая моладзь самавольна кінула заняткі і пайшла ў касцёл. Калі школьнае начальства паспрабавала супыніць іх, то тыя, хто жыў у пансіёне, паспускаліся на ручніках з вакон другога паверха і накіраваліся на набажэнства. З таго часу гімназія была зачынена аж да сярэдзіны студзеня.

У студзені 1863 года выбухнула паўстанне ў Каралеўстве: чуткі пра яго маланкава разышліся па Літве. Жыхары Мінска, асабліва моладзь, горача ўспрынялі паўстанне. Адразу ж пачалася падрыхтоўка. Як маглі здабывалі сабе зброю: стрэльбы, шаблі і да таго падобнае. Адліваліся кулі, пры пасрэдніцтве яўрэяў куплялі порах, амуніцыю і кожную хвіліну чакалі выбуху…

Неўзабаве пачалі даходзіць чуткі, што ў некаторых мясцінах Літвы, напрыклад на Гродзеншчыне, Віленшчыне, Ковельшчыне, з’явіліся партызаны. Улады пачалі сцягваць войска і казакаў у Мінск. Горад аб’явілі на ваенным становішчы. Паліцыя і жандары пільна сачылі не толькі за вялікім, але і за нязначным, нават выпадковым рухам. Уночы неспадзявана хапалі людзей, якім урад не давяраў, і адразу ж вывозілі ў глыб Расіі. Аднак, нягледзячы на праслед, людзі, асабліва моладзь, кіпелі сваёй нецярплівасцю і чакалі хвіліны, калі будзе кінуты