Старонка:Lucyna.Z kryvavych dzion.djvu/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

160 вацца ў бліжэйшых лясах. Такая неасцярожнасць і нядбайства камандзіраў прывялі да незваротных страт. Са ста трыццаці паўстанцаў ледзь дзевяноста засталося. З іх не ўсе дайшлі да галоўнага лагера, бо мужыкі і казакі даганялі іх па дарозе і пералавілі вельмі шмат.

Рэшткі групы, прабіраюся праз глыбокія лясы, дабраліся да галоўнага камандзіра. Некаторыя ж з адбітай ахвотай, напалоханыя зведанай няўдачай, наважылі вярнуцца ў Мінск. Тут іх праследвала няшчасце. Сяляне, што вартавалі масты ў вёсцы Каралішчавічы, некаторых схапілі, сярод іх Фларыяна Міладоўскага, і адвезлі ўладам. Праз колькі дзён адзін з мінскіх ксяндзоў, канонік Казакевіч, прыехаў у Каралішчавіцкі касцёл і звярнуўся да парафіян з выдатнай казанню, у якой гарачымі, натхнёнымі словамі папракнуў людзей у здрадзе, назваўшы тых, хто меў да яе дачыненне, юдамі, якія за грошы не вагаючыся прадаюць ворагу братнюю кроў. У касцёле пачаўся плач і лямант, але гэта было запозненае шкадаванне, якое не магло выправіць лёс няшчаснай паствы. Адважнага ксяндза ўлады пакаралі высылкай у кляштар пры касцёле ўсіх святых у Вільні, дзе ён застаўся аж да смерці…

Не хочучы ідэалізаваць факты, я мушу тут дадаць, што колькасць асоб, выдаваных у рукі ўлад, проста зменшылася, калі паменшала за гэта ўзнагарода. Урад, а дакладней самаўладны Мураўёў-вешальнік назначыў за кожнага дастаўленага паўстанца напачатку пяць рублёў, а затым тры рублі і ўрэшце знізіў аплату да сумы ў два польскія злоты. Таму спярша кінуліся на такі лёгкі шлях даходу і хапання па дарогах, нават па хатах, усякага, хто здаваўся падазроным, хоць на гэтае падозранне не было ніякіх падстаў. Здарылася нават такое, што, не ведаючы, з кім маюць справу, мужыкі ў Магілёўскай губерні злавілі на дарозе князя Крапоткіна, які вяртаўся дамоў, і даставілі яго губернатару.

Вяртаючыся да прадмета, ад якога я адхіліўся на хвіліну, каб даць уяўленне пра тагачасныя стасункі, якія ўскладнялі становішча паўстанцкіх рэштак, я павінен успомніць пра лёс, што напаткаў камандзіраў групы пад Пятровічамі. Менавіта Вярбіцкі трапіў у палон і, паколаты штыхамі і казацкімі пікамі, быў адвезены ў Мінск, дзе на трэці дзень у турэмным шпіталі скончыў жыццё ў невыносных пакутах. Канапацкі ж, галодны і халодны, хаваўся на працягу ўсяго года ў лесе, названым Чорным востравам. Не могучы трымацца далей, добраахвотна вярнуўся ў Мінск, гатовы да ўсяго, што яго напаткае. Сястра яго была настаўніцай у генерала Пузанава, заступніцтва якога паменшыла пакаранне Канапацкаму да ссылкі ў