Старонка:Lucyna.Z kryvavych dzion.djvu/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сіламі было немажліва. Салдаты, праехаўшыся пару разоў каля багны і нікога не ўбачыўшы, вярнуліся назад. Партызаны ж вылезлі з багны і выйшлі на пагорак сярод лесу, каб там размясціцца на начоўку, некалькі ж засталося на варце. Навокал было ціха і глуха, ніводны лісток не зварухнуўся на дрэвах, ніводны гук людскога жыцця не даходзіў да гэтага закутку. Толькі храпенне партызанаў кантраставала з пануючай у прыродзе цішынёю.

Ледзь першыя промні сонца пракраліся праз лясную гушчэчу пасля кароткай веснавой ночы, партызаны былі ўжо на нагах і, агледзеўшы зброю, пераладаваўшы пісталеты, праз дзесяць хвілін рушылі ў далейшае падарожжа.

Праз гадзіну яны спыніліся ўжо на беразе ракі Плісы: лёгкі туман пакрывалам слаўся па-над лугам, і прамяністае сонца, што адбівалася ў кропельках, цудоўны ўтваралі малюнак. Тут убачылі міраж. Здалёку, на фоне туману, паказаліся, праскакваючы хутка адзін за адным, коннікі. Спачатку падумалі, што гэта набліжаецца непрыяцель, аднак хутка пераканаліся, што гэта быў толькі абман зроку. Міраж цягнуўся ўсяго колькі хвілін, пасля чаго туман пачаў рассейвацца. Партызанскі атрад, крыху падсілкаваўшыся і ўмыўшыся ў крыштальнай вадзе Плісы пусціўся ў дарогу.

А першай гадзіне на паўдні ён спыніўся ў вёсцы Пуцічола[1]. Тут, у двары, былі вынесены да ганка доўгія сталы, засланыя абрусамі. Абед складаўся з кіслага малака і нейкага супу, усім раздалі таксама па кілішку старой гарэлкі. Гэтай гасцінасцю паўстанцы былі абавязаны аканому пані Манюшкавай, за што ён вымушаны быў адпакутаваць, бо салдаты, даведаўшыся аб такім ветлівым прыёме атрада, напалі на двор, аграбілі, а беднага аканома з усёй сям’ёю вывезлі ў Сібір.

Пасля абеду паўстанцы праз багністыя лугі, што акружалі Пуцічола, дабраліся да густога, цёмнага яловага лесу, якіх цяпер ужо меней на Літве. Вырашылі тут заначаваць, размясціліся на ўскрайку лесу і пачалі паднаўляць сваё адзенне, пашарпанае ў прадзіранні праз лясную гушчэчу, чысціць зброю, рабіць зарады і г. д. Гэты занятак суправаджаўся ажыўленай размоваю пра пакінутыя дома сем’і, пра будучы лёс паходу. Зрэдку хто-небудзь нават заводзіў вядомую на Літве песню... Сумныя і шчырыя гукі гэтай песні плылі далёка, а таварышаваў ім спакойны шум бору і спеў птушак, схаваных у галінах.

Пасля ночы, праведзенай у лесе, адбылася баявая нарада наконт далейшага паходу. Як я ўжо гаварыў, Нацыяналь-

  1. Пуцичола завецца яшчэ Клинок.