Старонка:Lucyna.Z kryvavych dzion.djvu/1

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

З КРЫВАВЫХ ДЗЁН

ЭПІЗОД З ПАЎСТАННЯ 1863 ГОДА

НА МІНШЧЫНЕ

УСТУП

Адным з самых цудоўных перыядаў у гісторыі Польшчы пасля падзелаў, які сабраў шмат фактаў ціхай, невядомай і разам з тым узнёслай ахвярнасці, шмат праяў звышчалавечага гераізму і дзякуючы гэтаму пакінуў, можа, самую цудоўную старонку ў айчыннай гісторыі, - гэта паўстанне 1863 года, апошняе намаганне прыгнечанага народа, здзейсненае з мэтаю скінуць ненавіснае, прыніжальнае ярмо. Гэтую старонку запаўнялі эпізоды, што адбыліся на тэрыторыі Літвы і Кароны і ў многіх працах былі апісаны ці відавочцамі, ці былі сабраны з польскіх і замежных дзённікаў. Да вядомых манаграфій паўстання належаць працы А. Гілера, Ліманоўскага, Струся, Хацішэўскага, але ў ніводным з іх важны гістарычны факт не быў паказаны з усёй дакладнасцю. Шмат яшчэ выпадкаў, што адбыліся ў той перыяд, цалкам невядомыя шырокім колам. Мы не абвінавачваем аўтараў гэтых несумненна каштоўных прац, бо немагчыма абмаляваць поўны і ў кожнай дэталі закончаны вобраз падзей, што адбыліся ў недалёкім мінулым: