Старонка:Lucyna.Starasc.djvu/3

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

Няхай жа Антось з віцінай сходзіць аж за граніцу і раз і другі, а Змітрука аддам пану, ён бо, бачыце, пытаўся ў нас хлапца да гаспадаркі, аж кудысь на Украіну, казалі, ці што… Ну, няхай хлопцы свету пабачуць… Вось мы тагды і пабачым… (Уваходзіць Кацярына.)

Кацярына

Што? што ты кажаш?… кабы дзецюкоў нашых немаведама куды пасылаць?.. Ды не, ды што ты гэта!.. Што ты гэта, стары, уздумаў?.. Ці, дзякаваць Богу, у хаце няма куды дзецца?.. Ці што якое… ці роднаму дзіцяці хлеба шкадуеш?..

Піліп

Ціха!.. не крычы!.. бабскі твой розум, як за грош люлька!.. Што ж, на згубу, ці што, альбо на век сыноў пасылаю. Дзеля іх жа дабра і навукі, вось што! Не бойся, і звернуцца і нацешымся імі, і нам з табою скажуць: дзякуем! за гэта самае… Чаго раскудахталася?..