Старонка:Kupala.paulinka.pdf/65

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

 - 61 - 

сімо.

АДОЛЬФ. Калі́ ўжо ́ так пе́кна про́сіце, дык мо́жна. А яку́ю-ж бы па́нна Паўлі́нка хаце́ла?

ПАЎЛІНКА. А ўсё́ ро́ўна, хоць яку́ю! Ну, якая ле́пей у па́на Адо́льфа выхо́дзе.

АДОЛЬФ (/пяе́ нескла́дна, маха́ючы ху́стачкай па тва́ру/).

Плыва́ё ґолэ́мбі,
Лета́ё лабэ́ндзі;
З нашэ́ґо коха́ння
Пэ́ўна ніц не бэ́ндзеі.

ПАЎЛІНКА. А такі́-ж нічо́га ня бу́дзе.

АДЗІН З ГАСЬЦЕЙ. Ці-ж гэ́та ґолэ́мбі плыва́юць, а лабэ́ндзі лета́юць?!

АДОЛЬФ. Ну, калі́ перэбіва́еце, дык саўсі́м ня бу́ду пець.

АЛЬЖБЕТА. Хай пан Быко́ўскі на іх не зважа́е, ды пяе́; ве́дама блазно́та, што яны́ зна́юць!

ПАЎЛІНКА (/паглядзе́ўшы ў вакно́/). Выбача́йце, пан Адо́льф! У мяне ня ўмы́сьле вы́ляцело слаўцо́.

КО́ЛЬКІ ГАЛАСО́Ў. Выбача́йце, выбача́йце! Про́сім, про́сім. Бо́льш ня бу́дзем!

ПРАНЦІСЬ. Со́бственно, па́не добрудзе́ю, завядзі́ ешчэ́ сваю шарма́нку: яна́ ў цябе́, прост, як