Старонка:Kupala.paulinka.pdf/60

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

 - 56 - 

/Сьмех. Адо́льф ігра́е на язы́к і бяз то́лку выкру́чываецца с Паўлі́нкай/.

АДОЛЬФ (/пака́зываючы/). Вось так, вось так! Пра́вую нагу́ сюды́, а ле́вую туды́. Галаву́ ў ле́вы бок, а за́дам пад паро́г, ды вось так!.. Раз, два, тры, то на пра́ва, то на ле́ва… /Ўсе́ прыгледа́юцца ім і сьмяю́цца/.


ЗЬЯВА IV-ая.

ТЫЕ-Ж і ПРАНЦІСЬ — АҐАТА — СЬЦЕПАН.


ПРАНЦІСЬ (/пья́ны/). Пахвалё́ны Е́зус. Вось-цо-да, па́не добрудзе́ю.

КО́ЛЬКІ ГАЛАСО́Ў. На ве́кі! На ве́кі!

ПРАНЦІСЬ (/гля́нуўшы на Паўлі́нку і Адо́льфа/). А гэ́та што такі́е, со́бственно, за выкрута́сы, як у цы́рку, ці ў сумашэ́дшым до́ме?

АДЗІ́Н З ГАСЬЦЕ́Й. Гэ́та пан Быко́ўскі абуча́е па́нну Паўлі́нку навамо́дных та́нцаў. /Пранці́сь і Аґа́та распрана́юцца/.

ПРАНЦІСЬ. Мо́жна, мо́жна да́лей круці́цца, як у хваро́бе сьвято́га Лявэ́нтаго. Да́лей, да́лей! Раз, два, тры, вось-цо-да!

АДОЛЬФ (/да́лей пака́зываючы Паўлі́нцэ/). Вось