Старонка:Kupala.paulinka.pdf/57

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

 - 53 - 


АДЗІН З ГАСЬЦЕЙ. Каб то́лькі не ўдала́ся нараві́стая.

ПАЎЛІНКА. Ціка́васьць, ці пан Адо́льф ужо́ затаргава́ў сабе́ яку́ю?

АДОЛЬФ. Гэ́та, паку́ль што — сэ́крэт.

ПАЎЛІНКА. А мне пан Адо́льф ска́жэ?

АДОЛЬФ. Так. А́ле перш та́ту і ма́ме, а пасьля́ ўжо́ і васпа́нні на са́мае ву́шка.

ПАЎЛІНКА (/бяручы́ ў яго́ шкля́нку/). До́бра, до́бра! Пан Адо́льф, як ве́даў, што я тро́хі глухава́та.

АДОЛЬФ. Глухава́та!..

ПАЎЛІНКА (/ідучы́ па гарба́ту, ў старану́ пу́блікі/). Трэ́ба шэ́ршня за нос павадзі́ць, каб і дзеся́таму заказа́ў, як жо́нкі купля́ць.

АЛЬЖБЕТА. Пан Быко́ўскі, здае́цца, ў нас пе́ршы раз?

АДОЛЬФ. А так — першы!

АДЗІН З ГАСЬЦЕЙ. Дык па́ну трэ́ба даць пацалава́ць стару́ю ба́бу.

АДЗІН З ГАСЬЦЕЙ. Пан А́дольф то́лькі да малады́х ды бага́тых лас, а стары́е ў яго́ ў раху́нак ня йду́ць.

АДОЛЬФ. А пра́ўда, пра́ўда! Я то́лькі да малады́х ма́ю імпэ́т.