Старонка:Kupala.paulinka.pdf/56

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

 - 52 - 


АЛЬЖБЕТА. Які́е-ж сё́лета ўраджа́і ў па́на Адо́льфа?

АДОЛЬФ. А нішто́ сабе́. /Ві́дам лгучы́/. Жы́та нажа́ў коп са две́сьці, аўса́ так са́ма — са две́сьці, ячме́ню — з со́тню.

АДЗІН З ГАСЬЦЕЙ. А ко́лькі-ж у па́на зямлі́?

АДОЛЬФ. Вало́кі с паўтары́ до́брые бу́дзе.

ГОСЬЦЬ. І лес ёсьць?

АДОЛЬФ (/абціра́ючы ху́стачкай лоб/). А як-жэ — ёсьць: с паўвало́кі, калі ня болей. Сосна ў сасо́нку!

ГОСЬЦЬ. І сенажа́ць ёсьць?

АДОЛЬФ. Ёсьць, ёсьць! Над са́май рэ́чкай, так са́ма с паўвало́чку. Муро́г, як шафра́н.

МУЗЫКА. Дык у па́на ўсяго́ с паўвало́чку во́рнай зямлі́?

АДОЛЬФ. Н-нуу так! С до́брую паўвало́чку.

АЛЬЖБЕТА. У нас во́рнай зямлі́ му́сіць і са тры вало́кі бу́дзе, і то мы сто́лькі не нажа́лі.

ПАЎЛІНКА (/се́ўшы з гарба́тай пры стале́/). Пан А́дольф ле́пшы, віда́ць за нас гаспада́р.

АДОЛЬФ. О, ў мяне́ гаспада́рка ні ў чым ня зблы́шэ. Ў мяне́ жо́нка і то бу́дзе ле́пшая, як у ва ўсі́х.