Старонка:Kupala.paulinka.pdf/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

 - 48 - 

табарэ́цікі ды вось тут падся́дзьце, а я тым ча́сам пачасту́ю гарба́тай на́шых музы́каў.

СЬЦЕПАН і АЛЬЖБЕТА (/выла́зючы з-за стала́/). А як-жэ — трэ́ба, трэ́ба! /Дзеўча́ты садзя́цца на ло́жку, хло́пцы каля́ іх — на табурэ́тах; жарту́юць між сабо́й/.

АЛЬЖБЕТА (/падхо́дзючы к музы́кам/). Хадзе́це, мі́ленькіе, вы́піце са шкля́начку гарба́ты.

МУЗЫКІ. Дзя́куем па́ні! Мы ўжо сяго́ння пі́лі.

АЛЬЖБЕТА. Ма́ла што калі́ было́, а цяпе́р трэ́ба ешчэ́ падмацава́цца. /Забіра́е інструмэ́нты і кладзе́ іх на ку́фар, са́дзіць музы́каў за стол і сама́ садзі́цца. Да Паўлі́нкі/. А ты, дзе́ткі, налм́ музы́кам гарба́ты!

СЬЦЕПАН (/заку́рываючы лю́льку/). Выбача́йце то́лькі, каха́ненькіе, ро́дненькіе, што гарэ́лкі німа́.

МУЗЫКІ. І бяз гэ́тых кро́пель бу́дзем жы́вы. /Чува́ць сту́кат у се́нцах/.

СЬЦЕПАН. А бач, не́хта такі́ хоць нарэ́шце зьяві́ўся. Трэ́ба ісьці́ ды гля́нуць, а то ешчэ́ ў дзьве́ры ня лу́чэ. /Ідзе́/.

АДЗІН З ГАСЬЦЕЙ. Нясі́, Бо́жэ, не жэна́таго ды бага́таго!

АДЗІН З ГАСЬЦЕЙ. Жані́ць бу́дзем!