Старонка:Kupala.paulinka.pdf/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

 - 38 - 

Я кабы́лу злаўлю́, а́ле і ты глядзі́, каб мне таго́ зя́ця злаві́ла, аб які́м я табе́ сяго́ння гавары́ў.

ПАЎЛІНКА. Што ён конь, ці вол, каб я яго́ ешчэ́ ме́ла лаві́ць.

СЬЦЕПАН. Ні конь і ні вол, ата́к сабе́ до́йная жывё́ліна.

ПАЎЛІНКА. Дык та́тка яго́ і до́йце, калі́ ён для вас такі́ до́йны, а я і ня ду́маю.

СЬЦЕПАН. Нічагу́тэнькі, каха́ненькая, ро́дненькая. Наду́маешся, ва́ша, як пакармлю́ бяро́завай ка́шай. Вось то́лькі, каб паго́да была́ до́брая, а то каза́ў ён, што на кірма́ш не пае́дзе, калі́ бу́дзе дождж ісьці́.

ПАЎЛІНКА. Лі́ха ня во́зьме! Гэ́ткі цу́кер не размо́кне.

СЬЦЕПАН. Каха́ненькая, ро́дненькая, як скажу́, так і бу́дзе; дзьве дзю́ркі ў но́се і сконьчыло́ся. Вось то́лькі трэ́ба даве́дацца, ці бу́дзе напэ́ўна за́ўтра паго́да. Купі́ў я сяго́ння календа́р - не́йкі белару́скі, як ка́жэ кра́мнік. Пыта́ўся ў яго́, ці пі́шэ аб паго́дзе, дык кра́мнік гаво́рэ мне, што аб паго́дзе напісана ў ім бо́лей, як аб чым другі́м. Зна́чыцца, паглядзі́м пра́ўды. /Ідзе́ і дастае́ з-за абраза́ календа́р, атку́ль ва́ліцца на зямлю́ фатагра́-