Старонка:Kupala.paulinka.pdf/37

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

 - 33 - 

та́та на яго́ ўся́кай дарэ́мшчыны нагавары́ў і ачарні́ў, а ён хаць-бы што. "Ве́дама, кажэ́, чэлаве́к: яму́ не́шта абышло́, ці не спадаба́лося, дык і памсту́е. У нас, ка́жэ, ўсё́ ідзе́ не так, як трэ́ба. Лю́дзі, ка́жэ, ў нас, як зьвяры́: адзі́н на друго́га кі́даюцца, адзі́н друго́га цкую́ць, пад'ю́джываюць, ненаві́дзюць адзі́н друго́га. З ма́лку дзён, ка́жэ, прывыка́юць у ненаві́сьці жыць, з ма́лку дзён іх к гэ́таму вы́чвць і до́ма і за до́мам. Сьляпы́е, ка́жэ, ўсе́ сьляпы́е. Адзі́н над другі́м не ма́юць нія́кай лі́тасьці, хоць усі́х ду́шыць зьве́рху ўселя́кіе по́шэсьці ды злы́дні".

АҐАТА. Чу́ла я, чу́ла аб ём не раз. Ве́льмі ўжо́, ка́жуць, тудэ́ма-сюдэ́ма, разу́мны і добры́ ён.

ПАЎЛІНКА (/ажыві́ўшыся/). А што-ж, ці не пра́ўда? І ўсё-б было́ до́бра, каб ня гэ́ты та́та. Хоць нема́ ве́дама што рабі́ з ім.

АҐАТА. Трэ́ба, дзе́ткі, пачэка́ць, ану́-ж, тудэ́ма-сюдэ́ма, лі́ха пераме́ліцца і ўсё́ до́бра бу́дзе.

ПАЎЛІНКА. Трэ́ці год, цё́тачка, чэка́ем і нічо́га не выхо́дзе. Трэ́ці год трасу́ся і выгледа́ю тэй часі́нкі, каб то́лькі з ім паба́чыцца. Паве́шуся, цё́тачка, паве́шуся, калі́ мяне́ з ім разлу́чуць.

АҐАТА (/хры́сьцючыся/). Мё́йца, Мы́на! Тудэ́ма-сю-