Старонка:Kupala.paulinka.pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

 - 23 - 

пей, чы́мся с пусто́га ў паро́жняе перэліва́ць. Як прые́дзе сва́тацца, тады́ то́е і бу́дзе.

ПАЎЛІНКА. Та́тка ве́даеш не сяго́ння, за каго́ я то́лькі пайду́, або́ за ніко́га.

СЬЦЕПАН (/зьмяні́ўшыся, кі́даючы лы́жку аб стол/). Што?!. За каго?..

ПАЎЛІНКА (/устаючы́ і ідучы́ к ло́жку/). За каго́? - За Які́ма!

СЬЦЕПАН (/сту́каючы кулако́м па стале́/). Маўчы́, га́даўка! Раз сказа́ў, каб гэ́таго шэ́льмы і зва́ння не было́ у мае́й ха́це, каб яго́ іме́ні я ня чуў ні́колі... гэ́таго недавя́рка, гэ́таго... гэ́таго забасто́ўшчыка. Дык і не забыва́йся аб гэ́тым, каха́ненькая, ро́дненькая.

ПАЎЛІНКА (/з даса́дай/). На што дарэ́мшчыну вясьці́. Ён ніко́му нія́кай забасто́ўкі не рабі́ў і ня ро́біць.

СЬЦЕПАН (/заку́рываючы са зло́сьцю лю́льку/). А чорт яго́ бяры́, ня тут успаміна́ючы, - рабі́ў, ці не рабі́ў! Знаць і ве́даць не хачу́ яго́ ў свае́й ха́це, гэ́таго хаму́йлу, гэтае палюґа́ўство.

АЛЬЖБЕТА. Прыбіра́й, Паўлі́нка, ўжо́ са стала́!

ПАЎЛІНКА (/кі́нуўшы на ло́жак шыцьцё́ і ідучы́ к сталу́/). А даўно́ гэ́та, та́тка, сам з ім цалава́ў-