Старонка:Kupala.paulinka.pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

 - 22 - 

гэ́та пані́ч з дэліка́тнасьцяй і с уся́кім такі́м - мой зяць.

ПАЎЛІНКА (/пы́рснуўшы стме́зам/). Зяць!!.

СЬЦЕПАН. Зна́кам тым, ён не саўсі́м ешчэ́ зяць, а́ле ско́ра на яго́ вы́кіруіцца.

ПАЎЛІНКА. А я́кжэ ґо́днасьць гэ́таго... гэ́таго, ну як яго́... што не́калі та́тавым зя́цем зро́біцца.

АЛЬЖБЕТА. Ды гэ́ты-ж, гэ́ты... Ты пэ́ўне яго ба́чыла не́калі... Адольф Быко́ўшчык.

ПАЎЛІНКА. Быко́ўшчык!!.

СЬЦЕПАН. Але́, Але́! Пан А́дольф Быко́ўскі.

ПАЎЛІНКА. Ну, хі́ба, та́тка, для яго́ друго́й дачкі́ пастара́ецеся, або́ са́мі з ім адэ́ніцеся, каб перэрабі́ць яго с про́стаго чэлаве́ка на свайго́ зя́ця.

СЬЦЕПАН. А ты што? - Зло́мак?

ПАЎЛІНКА. Зло́мак - ня зло́мак, а́ле і за лама́ку не пайду́.

СЬЦЕПАН. А дзя́га на што?

ПАЎЛІНКА. Зло́мак - ня зло́мак, а́ле і за лама́ку не пайду́.

СЬЦЕПАН. Каха́ненькая, ро́дненькая, ешчэ́ пагля́дзім, дзе каго паса́дзім.

АЛЬЖБЕТА (/ядучы́, да Сьцепа́на/). Еш вот ле́-