Старонка:Kryviec Siarhiej.Dubok.djvu/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Сяргей Крывец

Замест вянка на далёкую магілу
ў ратным полі

Са зброяй у руках загінуў на фронце малады паэт Сяргей Крывец, адзін з той плеяды шчырых заходнебеларускіх паэтаў, якія ўпарта змагаліся з панскай тыраніяй на землях былой Заходняй Беларусі да поўнага яе ўз’яднання ў адзінай Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Дзяржаве. Імя гэтага незвычайна сціплага, але высокаталенавітага паэта мала хто ведае. Сабраная пасля яго смерці літаратурная спадчына дае пэўнае паняцце аб тым, які гэта быў цудоўны, востры і моцны талент. Сяргей Крывец быў паэтам-грамадзянінам, які заўсёды з запалам выступаў супраць тых, хто нясе няволю народам, хто творыць гвалты над светам.

Калі напаўфашыстоўская панская Полыпча ўстанавіла на захопленых землях Заходняй Беларусі свой жорсткі паліцэйскі рэжым і, здавалася, жандарскім штыком загарадзіла ўсе шляхі да свабоды і незалежнасці, паэт адважна ставіў недвухзначнае пытанне:

Чаму загналі нас ў тупік,
Чаму забілі вокны, дзверы?
І што такое панскі шпік
Для рук ад плуга і сякеры?

Гэта была пара цёмнай рэакцыі і нарастання фашызму ў Еўропе. Гэта была пара «сондув даразьных» — палявых судоў — над членамі падпольных арганізацый Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі — партыі, якая па-сапраўднаму вяла барацьбу

5