Старонка:Kryviec Siarhiej.Dubok.djvu/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ГЭЙ ТЫ, МОЛАДАСЦЬ!

Гэй ты, моладасць,
Гэй ты, буйная!
Дзе ты, моладасць,
Мая скрылася?
Ці ўзляцела ты
Ўвысь блакітную?
Ці на ростанях
Ты разбілася?
Ці апала ты,
Перацвіўшая,
Цветам яблыні
У гразь чорную?
Ці лісты твае
Абарвалі ўсе
Пералётныя
Вятры горныя?
Ці змяла цябе
Хмара чорная
У чыстым полі
У сонечны дзень?
Дзе ж ты, моладасць,
Непакорная?..
Ці ты блудзіш,
Як выкляты цень?
На зялёны луг
Ты скацілася
Перазвонам батрацкай касы
Ой, лямежыкам
Прытупілася