Старонка:Kryviec Siarhiej.Dubok.djvu/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
  • * *

Бура йшла. 3-за гарызонту
Хмара чорнаю сцяной
Выйшла, быццам перад фронтам
Раць, гатовая на бой.
Бура йшла. I вось на момант
Ўсё прыціхла, замярло.
Спалавеў на попел Нёман,
Прытаілася сяло.