Старонка:Kaspiarovich.pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

лічкіх, папулярных, але навукова пабудаваных падручніках, дзе высьвятлялася-б гістарычна-мастацкае мінулае нашае бацькаушчыны, і у складаньні гэткіх падручнікау, бясспрэчна, адчуваецца самая пільная патрэба.

Дзеля гэтага можна толькі вітаць першую спробу аутара ніжэй зьмешчанай працы даць шырокаму колу мала падрыхтаваных чытэльнікау кароткую популярызацыю сучасных гістарычных ведау аб беларускім мастацтве, а уласна аб беларускім будауніцтве.

Аутар зусім здавальняюча выканау сваю задачу. Асноуная лінія разьвіцьця старажытнае беларускае архітэктуры выяулена досыць яскрава. Некаторыя паасобныя пытаньні закранены й высьветлены упауне згодна з сучасным становішчам навуковых досьледау у гэтай галіне. Гэта тычыцца асабліва да пер-