Старонка:Kaspiarovich.pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

наму кругу асобау у рукапісах, - да гэтага часу, галоуным чынам па тэхнічным умовам, яшчэ не маглі быць шырока апублікаваны праз друк.

Іншыя, некалькі ранейшыя працы, дзе закранены паасобныя пытаньні, што маюць некаторую сувязь з беларускім мастацтвам, - хоць і былі у свой час надрукаваны, у шырокіх колах невядомы, дзякуючы як надта спэцыяльнаму іх характару, гэтак і таму, што яны напісаны выключна у чужаземных мовах.

У сучасны момант, калі усюды мы прыкмячаем надта значны узрост зацікауленасьці проблемамі краязнауства, калі усюды беларускае грамадзянства прагавіта імкнецца да усебаковага вывучэньня свайго роднага краю ва усім яго як прыродным, гэтак сама й гістарычна-культурным багацьці, - вельмі шкодным зьяуляецца недахват у невя-