Старонка:Kaspiarovich.pdf/48

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

у Горадні, Беластоку, Вільні і інш. местах збудавалася шмат прыгожых і каштоуных клясыцыстычных будовау. Напрыклад, Беластоцкі палац 18 веку зьяуляуся другім Вэрсалем з сваймі будынкамі, скульптураю, паркам і г. д.

З Мікалаеускаю, асабліва Мурауеускаю, русыфікацыяю Беларусі на нашу тэрыторыю прышоу расійскі уплыу. Ен выявіуся бяссэнсоунаю казеншчынаю, шматкупальнасьцю, як мы казалі раней, нашлепваньнем купалоу, забаронаю будаваць без дазволу улады будынкі па свайму пляну і д. п. Сама Расія у 19 веку перажывала архітэктурны заняпад, перапрацоуваючы заходнія першаузоры, і нічога свайго органічна увязаць з беларускаю архітэктураю, заходняга-ж характару, не змагла. А да 18 веку наадварот Беларусь, быць можа, рабіла на яе вядомы уплыу. Успомніць хоць-бы майстроу,