Старонка:Kaspiarovich.pdf/44

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

бор у першы час мураваны пад кірауніцтвам італьлянскага архітэктара таксама мае купал органічна зьвязаны з усім корпусам будынку. Ясна, з гэтага ліку трэба, зразумела, выкінуць тую множ выпадкау, калі Мурауеу з прысьпешнікамі цягнуу у свой рай беларускі народ і сапрауды нашлепвау па адным або некалькі купалоу для наданьня характару "истинного" праваслауя, як, напрыклад, на Віцебскую Рынкавую царкву і інш.

Як вядома, к 17 сталецьцю у Беларусі панавала шляхта, зьдзейсьніваючы сваю дыктатуру і адсунуушы беларускіх магнатау-фэодалау. Значна разьвінулася грашовая гаспадарка. Гандаль патрабавау адсутнасьці дробных фэодау, вялікае нацыянальнае дзяржавы. Патрэба у замках, што панавалі-б над прасторамі магнатау зьнікла. Іх канчаткова падмянілі