Старонка:Kaspiarovich.pdf/43

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ламі і іншаю масаю культавых будынкау. Уласьцівымі адзнакамі беларускае базылікі зьяуляецца асноуны корпус часта з трох нэфау, перасечаны папярочным з купалам на трансэпце і дзьвюма вежамі на галоуным фасадзе. Часамі купал на перасячэнні караблеу адсутнічае, як, напрыклад, у Віцебскай Петрапаулаускай царкве. Часта асноуны корпус будынку складаецца адно з падоужных нэфау, зразумела, у такіх выпадках бяз купалу, як, напрыклад, у Полацкім Сафійскім саборы і інш. Была распаусюджана думка, што купал на базыліцы зьяуляецца пазьнейшаю надбудоукаю з часоу русіфікацыі Беларусі Мурауевым. Паміж тым, Віленскі Петрапаулаускі сабор на Антокалі, змураваны пад акрэсьленым уплывам познага італьлянскага адраджэньня, мае купал на трансэпце значна раней эпохі Вешацеля. Віцебскі Усьпенскі са-