Старонка:Kaspiarovich.pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Маркаушчынскай Тройцкай каля Віцебску. У пауднева-усходнім і пауночна-усходнім кутох асноунага корпусу будынку прыбудоуваліся памяшканьні на кшталт азначаных ране для зьмяшчэньня панамарні й рызьніцы. Наукола такіх цэрквау будаваліся адчыненыя або глухія галярэі, а з заходняга боку зачынены бабінец. Гэты тып цэрквау спатыкаецца й на Украіне.

Урэшце трэці, найбольш уласьцівы беларускай драулянай архітэктуры, адменьнік (Слуцкая Раждзесьцьвенская царква, Слуцкі стары сабор і інш), меу у аснове куб з васьмехсьценьнікам зьверху, накрытым восьмехсьценным купалам.

Нават сынагогальнае будауніцтва трымала уласьцівыя наагул беларускай драулянай архітэктуры формы — галярэі наукола асноунага корпусу будынку, дах