Старонка:Kaspiarovich.pdf/37

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

каю восьмехсьценнаю макаукаю. Канцы крыжа былі прастакутнымі й накрываліся двохскатавым дахам з фронтонамі. Па абодвых бакох аутара прыбудоуваліся памяшканьні з выхадам на двор. Перад уваходам у храм такога адменьніку часамі будавауся бабінец. Ен звычайна акаляу увесь пярэдні канец будынку, а з бакоу меу прыбудоукі на кшталт азначаных раней.

У пляне другога адменьніку (Мсьціслауская, Аршанская, Віцебская Ільлінская, Маркаушчынская, Якабштадзкая і інш.) ляжала два караблі, што узаемна перасякаліся. Яны складаліся з трох пяцісьценяу і аднаго трысьценя з простакутнікам у асяродку. Усе яны накрываліся шалашами адпаведна на некалькі скатау, часамі адным купалам. Васьмярык асяродкавага шалаша адчыняуся усярэдзіну царквы, як, напрыклад, у