Старонка:Kaspiarovich.pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

архітэктуры спадае да вядомае ступені адно яе самабытны характар, бліснуушы яшчэ раз у драуляным будауніцтве 17—18 сталецьця, але ні у якім разе ня спыняецца яе бег.

Праваслаунае царкоунае будауніцтва гэтага часу характэрызуецца некалькімі тыпамі, спаміж якіх набольш выдзяляюцца тры. Базылікальнасьць пляну, што зауважваецца у некаторых з адменьнікау, звязвала іх з сучаснаю ім каменнаю архітэктураю.

Першы адменьнік, як напрыклад, Віцебская Чорнатройцкая царква, будавауся плянам крыжу з простымі канцамі і васьмехсьценьнікам у асяродку. Асяродкавая восьмехсьценная частка мела меншую, таксама восьмехсьценную надбудоуку, што накрывалася васьмехсьценным-жа шалашом, або купалам. Апошні у сваю чаргу канчауся малень-