Старонка:Kaspiarovich.pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

дзілася абараняцца ад іезуіцкага натоупу. Пасьля заняпаду чатырохвежавае готыкі на Беларусі мураваліся аднавежавыя кальвінскія зборы, як напрыклад, Койданаускі, Слуцкі і інш.

Яны мураваліся часьцей за усе высокім дахам. Адна абсіда была кантоваю. Сьцены праразаліся шматлічнымі вокнамі. Уваход абараняла высокая вежа самых розных формау. У сярэдзіне прастор падзяляуся на тры караблі з готычнымі скляпеньнямі. Часам бывалі й карабовыя скляпеный Гэта. зусім вынішчала готычнасьць, калі зауважыць да таго, што готычны надворны выгляд захоувауся не зауседы. Конструкцыйную готычнасьць падмяніла дэкорацыйная, ды й сама заняпала.

Са спадам беларускае дзяржаунасьці й культуры у 17 сталецьці, у беларускай