Старонка:Kaspiarovich.pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

злучалі-б у сабе і жылыя памяшканьні і вайсковыя умацаваньні. Прыватнае беларускае замкавае будауніцтва й разьвівае далей гэтыя абодва элемэнты, ня спыняючы эволюцыі сапрауды замкавае архітэктуры. Кругабег гэтае прыватнае замкавае архітэктуры пачауся у 15 сталецьці. У эпоху росквіту беларускае дзяржавы, у 16, а таксама пачатку 17 сталецьця адбыуся й яго росквіт.

Найвыдатным узорам гэтай прыватнай архітэктуры лічыцца Мірскі замак у Навагрудчыне. Ен змураваны, бадай правільным, квадратам сьценау з чатырма вежамі па кутох, а, значыць, і канчае разьвіцьце Крэускага, Троцкага і Лідзкага тыпу. У Мірскім замку раньняя нямецкая готыка злучалася з яшчэ больш раньнімі раманскімі дэталямі. Да усяго гэтаго далучаліся італьлянскія формы адраджэньня. Апрача таго, тутака былі