Старонка:Kaspiarovich.pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

сьцены з умацаванымі брамамі, вежамі і г. д. рассунуць, каб уключыць у іх увесь горад, места, як напрыклад, Верхні й Ніжні Віленскія замкі з меставымі умацаваньнямі, Верхні й Ніжні Віцебскія — з так званым Узгорскім замкам і д. п. Дзякуючы таму, што абарончыя прыстасаваньні вынесены за межы замку, апошні страціу характар ваеннаго умацаваньня, пачаушы гэтым кругабег падзелу ваеннага й грамадзянскага элемэнтау у замкавай архітэктуры, кругабег палацавага будауніцтва. Замак стауся палацам, меставыя сьцены — крапаснымі умацаваньнямі з магутнымі брамамі, як, напрыклад, Віленская Субач-найлепшы узор беларускіх меставых умацаваньняу і г. д. Такі падзел мог адбыцца і адбыуся у дзяржаунай архітэктуры. Прыватныя-ж валадары, фэодалы павінны былі, як раней дзяржауныя замкі, мураваць будынкі, што