Старонка:Kaspiarovich.pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

частаколам. Усярэдзіне драуляныя будынкі служылі жылымі памяшканьнямі. Зразумела, што цяперака гэтыя умацаваньні не маглі задаволіваць новых патрэбау абароны ад крыжакоу. Трэба было супроцьпаставіць іх замкам штось інша, здольнае утрымліваць ворагау і не слабейшае за крыжацкія абапорныя пункты.

Гэтым маглі быць таксама замкі і у Беларуска-Літоускім Гаспадарстве пачауся кругабег замкавага і ваеннага будауніцтва. Ен, бадай што, нічым ня быу зьвязаны з папярэдняю эпохою беларуска-візантыйскае культавое архітэктуры. Апошняя, калі й ня спыніла свайго бытаваньня, дык была драулянаю і помнікау да нашага часу не захавала.

З самага пачатку нават ордэнскія замкі, а ні адно беларускія несьлі у сабе новае адпаведна мясцовым умовам, як напрыклад, Волькенбург, Рэжыца, Люцын