Старонка:Kaspiarovich.pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

яно ужо падзялялася на грамадзянскае й культавое. Грамадзянская архітэктура, як меньш монумэнтальная, не захавала нам помнікау пачатку беларускае гісторыі. Ня гледзячы на тое, што культ, каб зрабіць моцнае уражаньне й моцна трымаць у сваіх руках свой статак, старауся будаваць магутныя будынкі, ад культавое архітэктуры 10-11 веку да нашага часу таксама нічога не засталося. Толькі ад эпохі росквіту першага кругабегу беларускае гісторыі захаваліся Сьмядынскія, Петрапаулауская, Багаслоуская — Смаленскія, Віцебская Благавешчанская і Полацкая Еуфрасіньеуская цэрквы, а так сама рэшткі Калоскае Горадзенскае.

Хрысьціянства прышло на Беларусь з Кіеву па вялікаму вадзяному шляху «з варагау у грэкі» Яно й прынесла з сабою візантыйскія формы культавога, гэта значыць царкоунага будауніцтва.